25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КДБ не каментуюць відэазварот арыштаванага супрацоўніка МУС да Лукашэнкі

13

Кіраўнік Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Гомельскага аблвыканкама ў звароце прасіў абараніць МУС ад «бязмежжа супрацоўнікаў КДБ», якія завязлі ў карупцыі.

У цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Беларусі і прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці не каментуюць размешчаны ў інтэрнэце відэазварот да Лукашэнкі арыштаванага начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Малаева, піша БелаПАН.

«Не будзем нічога абмяркоўваць», — заявіў начальнік ЦІГС КДБ Валер Надтачаеў.

Нагадаем, што кіраўнік Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Гомельскага аблвыканкама выклаў у інтэрнэце відэазварот да Лукашэнкі.

У звароце ён просіць абараніць МУС ад, як ён выказаўся, «бязмежжа супрацоўнікаў КДБ», якія завязлі ў карупцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках