23 лiстапада 2024, Субота, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ігнаруюць галадоўку арыштаванага грамадзяніна ЗША

2

Стан Эмануіла Зельцэра, які галадае ў магілёўскай калоніі, значна пагоршыўся.

Пра гэта паведаміў БелаПАН яго адвакат Дзмітры Гарачка, які 19 чэрвеня наведаў свайго падабароннага.

Па словах Гарачкі, амерыканец вельмі моцна схуднеў, але мае намер працягваць галадоўку. Нагадаем, што Зельцэр галадае з 8 чэрвеня. Такім чынам ён спрабуе прыцягнуць увагу да факта неабгрунтаванага зацягвання выдачы Менскім гарадскім судом даведкі, без якой адміністрацыя калоніі не можа разгледзець пытанне аб яго амністыі.

11 чэрвеня адвакат накіраваў у Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру Беларусі скаргу на дзеянні Менгарсуда. Адмовы пакуль не было.

Паводле яго словаў, Зельцэр падпадае пад дзеянне закона аб амністыі, падпісанага прэзідэнтам Беларусі 5 траўня. Паводле артыкула 22 гэтага закона арганізацыя мае права запытваць дакументы перад разглядам пытання аб магчымасці ўжыць амністыю. Пры гэтым запытаныя дакументы павінны быць пададзеныя неадкладна. Аднак на працягу вось ужо трох тыдняў магілёўская калонія № 15, дзе ўтрымліваецца Зельцэр, не можа атрымаць дакумент з Менгарсуда.

На мінулым тыдні зняволенага наведаў супрацоўнік амбасады ЗША у Беларусі. Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму патрабуюць неадкладнага вызвалення свайго грамадзяніна з гуманітарных падставаў, заяўляюць у дыппрадстаўніцтве.

11 жніўня 2008 года Менскі гарсуд прысудзіў Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі. Амерыканскі юрыст прызнаны вінаватым у выкарыстанні загадзя ілжывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж. Суд праходзіў у зачыненым рэжыме. З моманту прыбыцця ў магілёўскую калонію Зельцэр знаходзіцца ў шпітальным аддзяленні ў сувязі з дрэнным станам здароўя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках