24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі бюджэтнікам з 1 чэрвеня так і не паднялі

7

Аб тым, што заробкі могуць падвысіцца, на мінулым тыдні распавёў віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза.

Па ягоных словах, ва ўрадзе ўжо падрыхтаваны праект дакумента, па якім тарыфная стаўка першага разраду (ад яе залежаць аклады беларусаў) павінная вырасці з 77 да 83 тысяч рублёў. Меркавалася, што норма ўступіць у сілу з 1 чэрвеня, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

«Пакуль рашэнне па гэтым пытанні не прынятае», - кажуць у Мінпрацы і сацабароны.

Нагадаем, што беларусам ужо другі раз за крызіс абяцаюць грошай, але потым вырашаюць іх не даваць. Так, у канцы мінулага года чыноўнікі спачатку падвысілі стаўку больш, чым на 20%, але праз пару тыдняў адкруцілі яе амаль на 16% назад. Тады зразанне заробкаў растлумачылі патрабаваннямі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ): выдаткі казны скарацілі ў абмен на крэдыт. Дарэчы, зараз спецыялісты фонду ізноў вырашаюць пытанне аб другой частцы крэдыту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках