24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Алег Воўчак абскардзіў рашэнне па пазове да «Советской Белоруссии»

5

Алег Воўчак падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Савецкага раёна Менска.

Праваабаронца падаў касацыйную скаргу на рашэнне, вынесенае 15 траўня па пазове аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і пакрыцці маральнай шкоды да газеты «Советская Белоруссия». Скарга пададзеная 1 чэрвеня. Праваабаронца называе рашэнне суда незаконным, паведамляе «Беларускі партызан».

15 траўня суд Савецкага раёна Менска пад старшынствам суддзі Эдуарда Якубоўскага, разгледзеўшы ў судовым паседжанні грамадзянскую справу па пазове Алега Воўчака да газеты адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, матэрыяльным пакрыцці шкоды, адмовіў Алегу Воўчаку ў пазове. І пастанавіў спагнаць з Алега Воўчака ў прыбытак дзяржавы дзяржпошліну ў памеры 105000 рублёў, выдаткі, звязаныя з разглядам справы ў памеры 2410 рублёў, усяго - 107410 рублёў.

«Я лічу рашэнне суда неабгрунтаваным і незаконным з наступных прычынаў. У сваім пазове да газеты «Советская Белоруссия» ад 31 сакавіка 2009 года, я зазначыў, што 6 сакавіка 2009 года газета «Советская Белоруссия» апублікавала артыкул пад назвай «Многа ў нас дзіковін, кожны дзівак — Бетховен», у якой распаўсюдзіла ілжывую інфармацыю, датычную мяне і Яны Паляковай, якая пазней скончыла жыццё самагубствам. Аўтар артыкула падпісаўся як Ксенафонт Суперфасфатаў. У артыкуле апублікаваныя звесткі, не якія адпавядаюць сапраўднасці і якія, я лічу, ганьбяць мае гонар і годнасць як чалавека і як юрыста».

Алег Воўчак патрабаваў прызнаць звесткамі, якія ганьбяць, растыражаванае «Советской Белоруссией», і спагнаць з рэдакцыі газеты на сваю карысць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 70 000 000 рублёў.

Судовае паседжанне 14 траўня, якое вёў суддзя Эдуард Якубоўскі, так і не вызначыла рэальную персону, якая хаваецца за псеўданімам Ксенафонт Суперфасфатаў.

У касацыйнай скарзе праваабаронца просіць «адмяніць рашэнне суду цалкам і вырашыць пытанне па сутнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках