25 снежня 2024, Серада, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх апазіцыянераў арыштавалі за сімволіку Еўразвяза

Практыка арыштаў за сімвалы ЕЗ не спынілася нават у дзень прыезду камісара Беніты Ферэра-Вальднер.

21 чэрвеня ўвечары на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька і Уладзімір Кумец.

Маладыя людзі расклейвалі плакаты з заклікам далучыцца да грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Праз некаторы час дзеянні апазіцыянераў заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Яны пад'ехалі, вышлі з машыны і абшукалі хлопцаў. У Алега Ладуцькі яны знайшлі яшчэ некалькі плакатаў з еўрапейскай сімволікай. Пасля гэтага апазіцыянеры былі дастаўленыя ў РУУС Ленінскага раёна Менска.

Праз некалькі гадзінаў пасля складання адміністрацыйных пратаколаў па артыкуле 21.14 парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў яны быў адпушчаныя.

Хутчэй за ўсё, актывісты будуць аштрафаваныя, як і іншыя ўдзельнікі грамадзянскай кампаніі па тым жа артыкуле.

Нагадаем, што 21 чэрвеня ў Менск прыехала камісар Еўразвяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер. Паводле інфармацыі прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Менску, Ферэра-Вальднер «выкладзе шляхі, якімі могуць развівацца адносіны ЕЗ і Беларусі ў будучыні, калі ўлады распачнуць далейшыя пазітыўныя крокі да дэмакратыі, павагі правоў чалавека і незалежных СМІ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках