25 снежня 2024, Серада, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абяцае Беларусі новыя праблемы з пастаўкай прадуктаў

25

Галоўны санітарны ўрач РФ падвёў вынікі «малочнай вайны» з Беларуссю і паабяцаў увядзенне новых тэхрэгламентаў.

Генадзь Анішчанка заявіў, што ў хуткім часе ў Расеі плануецца ўвесці новыя тэхнічныя рэгламенты па іншых прадуктах акрамя малака. Пры гэтым кіраўнік Расспажыўнагляда адзначыў, што так званая малочная вайна з Расеяй пайшла Беларусі толькі на карысць.

«У тым, што адбылося, для Беларусі вялікая карысць. Расейскае заканадаўства мадэрнізуецца, хутка з'явяцца падобныя тэхрэгламенты аб соках, мясе і мясе птушкі, іншых прадуктах. Калі хочуць прадаваць у нас свае прадукты, калі ласка, але толькі выконваючы законы», - заявіў Генадзь Анішчанка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце газеты «Коммерсант».

Галоўны санурач РФ падкрэсліў, што ў Беларусі было дастаткова часу на тое, каб не дапусціць развіцця «малочнага» канфлікту. «Калі было вынесенае рашэнне пра забарону ўвозу, я адразу прапанаваў Беларусі ўступіць у перамовы, але яны сталі толькі каментаваць. Прадэманстравалі ўсе таленты ў абвінавачванні Анішчанкі: «чаго ён закон выконвае?!» - сказаў кіраўнік Расспажыўнагляда.

«Зараз кампраміс дасягнуты. Зрабіўшы крок насустрач, мы тыдзень таму дапусцілі на рынак каля 150 відаў прадукцыі, толькі што пачаў дзейнічаць дазвол яшчэ для аднаго спісу. Усё магло б развівацца нашмат хутчэй, але беларусы неахайна рыхтуюць дакументы, і іх прыходзіцца па некалькі разоў перарабляць. Пачуццё нездаволенасці ў мяне засталося, да канца справа не даведзеная», - адзначыў Генадзь Анішчанка.

Расейскі чыноўнік таксама рэзка раскрытыкаваў паводзіны беларускіх афіцыйных СМІ падчас «малочнай вайны».

«Я ужо выказваўся пра спецыфічнасць беларускіх СМІ, асабліва дзяржаўных, афіцыйных СМІ адміністрацыі прэзідэнта. Гэта, мусіць, нешта новае ў журналістыцы – псіха-гістэрычны жанр. Але ў лепшых традыцыях гебельсаўскай прапаганды: «чым больш недарэчная хлусня, тым больш ахвотна ў яе павераць», - заявіў кіраўнік Расспажыўнагляда.

«Я ведаю рэжысёра гэтага абуральнага шоў. Калі беларусы дыстанцыяваліся ад Расеі дзякуючы гэтай хлуслівай кампаніі, хай запіша гэта сабе ў заслугу», - сказаў галоўны санурач РФ.

Генадзь Анішчанка таксама абверг інфармацыю пра тое, што «малочны» канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю развязаўся з-за невыканання Менскам дадзенага Маскве абяцання даць для прыватызацыі свае малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

«Ніводнага такога паведамлення на нашым (Расспажыўнагляда) сайце няма, і я так не казаў. Беларускія малочныя прадукты - у нас у «лінейцы». Патрабаванні захавання тэхрэгламентаў да прыватызацыі малаказаводаў ніякага дачынення не маюць. Я даведаўся пра гэта ўжо потым з выступу аднаго з лідэраў краіны», - распавёў расейскі чыноўнік.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках