23 снежня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ больш не лічыць часопіс «ARCHE» экстрэмісцкім

1

Упраўленне КДБ па Берасцейскай вобласці больш не мае прэтэнзіяў да шэрагу матэрыялаў, апублікаваных у №7-8 часопіса «ARCHE-Пачатак».

Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-службе БАЖ прэс-сакратар па Берасцейскай вобласці Міхаіл Шаркоўскі. Паводле словаў прэс-сакратара, прадстаўнікі берасцейскіх спецслужбаў знялі свае патрабаванні на мінулым тыдні.

Наступная сустрэча ў судзе павінна адбыцца 25 чэрвеня. Пра гэта суддзя Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Ласковіч паведаміла адвакату Паўлу Сапелку. «Мы спадзяемся, што цяпер справу спыняць, паколькі ў суда няма падставаў не прымаць адмову заяўніка», — лічыць адвакат. Паводле словаў суддзі, УКДБ папрасіла праводзіць слуханні без іх прысутнасці.

Нагадаем, што справа было заведзена па заяве ўпраўлення КДБ па Берасцейскай вобласці. 25 лютага 2009 г. суддзя Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Міранюк прызнала «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню» 10 асобнікаў № 7–8 часопіса «ARCHE». Тым самым суддзя задаволіла заяву УКДБ. 7 траўня касацыйная інстанцыя — судовая калегія па грамадзянскіх справах Берасцейскага абласнога суда — вярнула справу на перагляд.

28 траўня перад пачаткам паўторнага працэсу КДБ на сустрэчы бакоў заявіў, што мае намер прасіць Інстытут нацыянальнай бяспекі правесці «экспертную ацэнку» спрэчных публікацыяў «ARCHE». Паводле папярэдняй інфармацыі, вынікі экспертызы паступілі ва УКДБ на мінулым тыдні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках