23 снежня 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягваюцца арышты за распаўсюд легальнай газеты «Народная Воля»

7

20 чэрвеня за распаўсюд зарэгістраванай незалежнай газеты быў затрыманы жыхар вёскі Пільня Слуцкага раёна Анатоль Юрэвіч.

У краме да яго падышлі два супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што яго павязуць у аддзяленне. На вуліцы Юрэвіч убачыў, што два іншыя супрацоўнікі міліцыі спрабуюць адабраць газеты ў людзей, якія ён некалькі хвілінаў таму ім прадаў. Дарэчы, ніводзін мінак не пагадзіўся аддаць газеты.

Супрацоўнікі міліцыі даставілі затрыманага ў аддзяленне, дзе на яго быў складзены пратакол аб затрыманні. Праз гадзіну супрацоўнікі міліцыі адпусцілі Юрэвіча.

Паводле словаў актывіста, ён мае намер напісаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру.

Нагадаем, што 18 чэрвеня падчас распаўсюду «Народнай Волі» у падземным пераходзе на плошчы Незалежнасці ў Менску да актывістаў арганізацыі «Маладыя дэмакраты» падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны пачалі цікавіцца, чаму маладыя людзі распаўсюджваюць газету. Хаця выданне афіцыйна зарэгістраванае, міліцыянты сказалі, што для распаўсюду патрэбны дазвол райвыканкама, а ў пераходзе – яшчэ і начальніка метро.

Заўвагі, паводле словаў актывістаў, міліцыянты рабілі ў грубай форме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках