25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбуджаныя крымінальныя справы супраць кіраўніцтвы гатэля «Еўропа»

15

Першы ў Беларусі і пакуль адзіны пяцізоркавы гатэль «Еўропа» патрапіў у карупцыйныя зводкі МУС.

Паводле звестак «Ежедневника», Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС ініцыявала ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да былых намесніка генеральнага дырэктара ПСУП «Гатэль «Еўропа» і бухгалтара гэтага прадпрыемства. Двум жанчынам інкрымінуецца, што з чэрвеня па жнівень 2008 года яны здзейснілі крадзеж 20,8 млн рублёў. Акрамя гэтага, падазраваным ставіцца ў віну тое, што яны ўнеслі загадзя ілжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, што прывяло да скажэння дадзеных бухгалтарскага ўліку на суму 400 млн рублёў.

Трэба сказаць, што гатэлем «Еўропа» барацьбіты з карупцыяй і эканамічнай злачыннасцю зацікавіліся яшчэ ў верасні 2008 года. Тады гатэль перайшоў у падначаленне Менгарвыканкама, у сувязі з чым была ініцыяваная праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства. Падчас яе высветлілася, што адзін з банкетаў, праведзеных у рэстарацыі, не быў адлюстраваны ў бухгалтарскай справаздачнасці. Па выніках праверкі былі звольненыя адзін бухгалтар, а таксама некалькі афіцыянтаў і адміністратараў. Матэрыялы былі перададзеныя ў праваахоўныя органы, якія па факце парушэння ўзбудзілі крымінальную справу. Чым яна скончылася, на гэты момант невядома. Але новая распрацоўка МУС будзе больш сур'ёзнай хаця б таму, што крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да канкрэтных асобаў, у тым ліку былога намесніка генеральнага дырэктара.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках