25 снежня 2024, Серада, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: Беларускія ўлады самі прапаноўвалі нам купіць 12 малаказаводаў

4

Аляксандр Сурыкаў сцвярджае, што канкрэтных дамоўленасцяў аб продажы Расеі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі не было.

У інтэрв'ю ПРАЙМ-ТАСС амбасадар Расеі паведаміў, што беларускі бок сам прапанаваў спіс з 12 прадпрыемстваў для магчымага ўваходжання ў іх расейскага капіталу.

«Менскім бокам былі прапанаваныя 12 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў для магчымага ўваходжання расейскага капіталу. Быў прапанаваны проста спіс, а дамоўленасцяў ніякіх не было», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

«Для таго каб была дасягнутая дамоўленасць па гэтых прадпрыемствы, патрэбная іх адзнака міжнародным аўдытам, трэба вызначыць, колькі яны каштуюць. Таксама неабходна вызначыць, якія пакеты акцый могуць быць выкупленыя, якія інвестыцыі павінныя быць укладзеныя, на якія тэхналогіі павінныя выйсці гэтыя прадпрыемствы, што выпускаць. Вось гэта будуць дамоўленасці. А былі проста пажаданні», — таксама падкрэсліў амбасадар.

Пры гэтым Сурыкаў дадаў, што, паколькі ніякіх дамоўленасцяў не было дасягнута, некарэктна казаць аб тым, што расейскім інвестарам адмовілі ў набыцці беларускіх прадпрыемстваў, што стала прычынай пачатку канфлікту вакол паставак малочнай прадукцыі з Беларусі ў РФ.

«Хто адмовіў, калі нічога няма? Гэта проста спіс, а далей нічога няма», — падкрэсліў А.Сурыкаў.

Ён таксама адзначыў, што падчас малочнага канфлікту з РФ з абодвкх бакоў узялі верх «сур'ёзныя эмоцыі і нежаданне чуць адзін аднаго першапачаткова».

«Трэба ўмець нармальна працаваць і ўсе пытанні заўсёды вырашаюцца ў цалкам спакойным становішчы», — дадаў Сурыкаў.

Нагадаем, што на гэтым тыдні часопіс «Рускі Newsweek» назваў магчымую прычыну «малочнай вайны» Расеі і Беларусі. Па дадзеных выдання, калі Масква пагадзілася выдаць Менску крэдыт на 2 млрд даляраў у канцы 2008 года, Беларусь паабяцала пасля першага жа транша выставіць на продаж малочныя заводы, аднак так і не зрабіла гэтага. Дамоўленасці Масквы і Менска былі зафіксаваныя дакументальна.

Раней прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін назваў і іншую прычыну пачатку «малочны войны» - Беларусь перавышала квоты па аб'ёме экспарту малака ў Расею на 40%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках