25 снежня 2024, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чаргінец: Я бы ўсё ж такі пакінуў смяротнае пакаранне

47

Палітык, генерал Мікалай Чаргінец выказаў сваё меркаванне аб патрабаванні, якое паставіла перад беларускімі ўладамі Рада Еўропы.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» генерал Чаргінец распавёў, ці трэба нашай краіне адмяняць смяротнае пакаранне. Нагадаем, што 23 чэрвеня ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, паводле якой беларускі «парламент» атрымае статус спецыяльнага запрошанага толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

«Я занадта шмат бачыў жорсткіх забойстваў - такіх, як згвалтаванне і забойства дзяўчынак 4-5 год, раздзяленне трупаў, -- распавядае Чаргінец. -- Для такой катэгорыі я б усё ж такі пакінуў. Таму што калі мы не будзем жорстка рэагаваць на такія злачынствы, яны будуць расці. За ўсе эканамічныя злачынствы ніколі бы не ўжываў смяротнае пакаранне … Пакінуў бы толькі за адно - здзекаванні і вельмі жорсткія забойствы дзяцей, таму што ні адна маці не зможа знайсці апраўданне забойцу».

У Беларусі разумеюць, што Еўропа пайшла па шляху адмовы ад такой страшнай меры пакарання, як смяротнае пакаранне. Улады спрабуюць з увагай ставіцца да гэтага і зрабіць крокі, каб нарэшце да гэтага прыйсці.

Нас стрымлівае тое, што ўвялі смяротнае пакаранне па рашэнні рэферэндуму. І адмяняецца гэта таксама рэферэндумам.

Таму пайшлі такім шляхам. Скарацілі колькасць артыкулаў, за якія прадугледжанае такое пакаранне. Нажаль, пакуль што мы ўпэўненыя ў тым, што не атрымаем большасць галасоў падчас рэферэндуму на поўную адмену смяротнага пакарання. Таму тут трэба ісці такім шляхам: імкнуцца істотна скараціць ужыванне такіх судовых рашэнняў. Ягонае выкананне паступова вывесці ў разрад пакаранняў, на якое накладаецца мараторый.

І трэцяе - добрая тлумачальная праца з насельніцтвам, каб нарэшце вывесці на такую прапанову, каб правесці рэферэндум і гэтае пытанне вырашыць. Такая лагічная лінія пытанняў найбольш прымальная для Беларусі».

Адзначым, што прадстаўнікі міжнароднай інстытутаў, такіх як «Міжнародная амністыя» не раз заяўлялі, што для адмены смяротнага пакарання не трэба праводзіць рэферэндум.

Так нядаўна ў інтэрв'ю БелаПАН намеснік генеральнага сакратара Рады Еўропы Мод дэ Бур-Букікіо заявіла, што «адмена смяротнага пакарання - гэта пытанне не рэферэндуму, а праявы палітычнай волі з боку ўлад».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках