24 снежня 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Нават калі МВФ выдасць крэдыт, дэвальвацыя рубля непазбежная

7

Мінфін Беларусі папрасіў крэдыт у Еўразвяза. Незалежныя эксперты заяўляюць, што беларуская эканоміка проста не справіцца з крэдытнай нагрузкай.

Беларускія ўлады і прадпрыемствы ўжо і без таго набралі шмат крэдытаў: толькі сёлета прыйдзецца аддаць каля 8 мільярдаў даляраў. Дзе ўзяць гэтыя грошы, улады не ведаюць, адзначае «Еўрарадыё». А тут яшчэ расейскі крэдыт не атрымалі, і МВФ пакуль не прыняў канчатковага рашэння наконт другой часткі пазыкі. Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што пры такіх умовах дэвальвацыі сёлета не пазбегнуць.

«Нават калі МВФ выдасць крэдыт, а Расея не, дык гэтага будзе недастаткова для краіны, каб стрымаць глыбокую дэвальвацыю рубля», -- заяўляе эксперт.

24 чэрвеня Мінфін Беларусі звярнуўся з просьбай аб фінансавай дапамозе да Еўразвяза. Па думку экспертаў, Еўразвяз можа вылучыць сродкі толькі ў межах праграмы двухбаковага супрацоўніцтва, такіх як, да прыкладу, «Усходняе партнёрства» ці Праграма добрасуседства. Але ў выпадку з Беларуссю казаць пра гэта яшчэ рана.

Леанід Злотнікаў падкрэслівае, што пытанне вылучэння крэдыту Еўразвязам не столькі эканамічнае, колькі палітычнае. Хутчэй за ўсё, каб атрымаць крэдыт, уладам прыйдзецца выканаць 12 умоваў па палітычнай лібералізацыі. Аднак як Еўразвяз будзе ацэньваць іх рэалізацыю — іншае пытанне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках