27 снежня 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове зноў праваліліся выбары прэзідэнта (Вiдэа)

2

У галасаванні, якое праходзіла 3 чэрвеня, удзельнічалі толькі дэпутаты ад кіруючай кампартыі – усяго 60 чалавек.

Апазіцыя Малдовы выбары байкатавала. Для зацвярджэння кандыдатуры прэзідэнта неабходны як мінімум 61 голас, паведамляе Lenta.ru.

Першая спроба камуністаў абраць прэзідэнта, прадпрынятая 20 мая, таксама правалілася. Дэпутаты ад апазіцыйных партый у галасаванні не ўдзельнічалі. Па Канстытуцыі Малдовы, парламентарыі мелі права правесці паўторныя выбары. Калі і паўторныя выбары не прыносяць вынікаў, то дзеючы прэзідэнт краіны, паводле асноўнага закона, павінен распусціць парламент і прызначыць датэрміновыя парламенцкія выбары.

Паміж тым артыкул 78 Канстытуцыі Малдовы прадугледжвае правядзенне другога тура галасавання па кандыдатуры прэзідэнта (другі тур праходзіць у тым выпадку, калі ні адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы не набраў неабходнай колькасці галасоў). На паседжанні 20 мая камуністы такой магчымасцю не скарысталіся: пасля правалу адзінага галасавання былі адразу прызначаныя паўторныя выбары. Ці будзе праводзіцца другі тур у цяперашняй сітуацыі, пакуль невядома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках