23 снежня 2024, панядзелак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малочная вайна» з Расеяй можа пачацца наноў

13
«Малочная вайна» з Расеяй можа пачацца наноў

Расспажыўнагляд ізноў павялічыў спіс малочнай прадукцыі з Беларусі, якую дазволена ўвозіць у Расею, аднак пастаўкі могуць быць зноў прыпыненыя.

«Мною разгледжаны трэці спіс беларускай прадукцыі, якую дазваляецца ўвозіць паводле падпісанага пратаколу. Гэта яшчэ каля 130 найменняў малочнай прадукцыі розных вытворцаў», — прыводзіць РІА «Новости» словы кіраўніка Расспажыўнагляда, галоўнага санітарнага ўрача Расеі Генадзя Анішчанкі.

Аднак, паводле яго словаў, беларускія прадпрыемствы і пастаўшчыкі не спяшаюцца даваць узоры прадукцыі, якая ўвозіцца, на экспертызу, што з'яўляецца адной з абавязковых умоваў пратаколу паміж Расеяй і Беларуссю.

«Калі гэта будзе працягвацца, дык тэрміны, якія абумоўленыя пратаколам, не будуць выкананыя. Хацелася б папярэдзіць беларускі бок пра тое, што, калі не будуць прынятыя меры, мы не толькі не дазволім новыя, але не выключаем, што прыпынім тры спісы, паводле якіх ужо завозіцца ці пачне завозіцца ў хуткім часе кісламалочная прадукцыя», — заявіў Анішчанка. Паводле яго словаў, адпаведнае апавяшчэнне ўжо накіраванае ў Мінхсельгаспрад Беларусі.

Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею былі практычна цалкам спыненыя ў першай дэкадзе чэрвеня, паколькі беларускія вытворцы і пастаўшчыкі не перааформілі дазваленчую дакументацыю ў адпаведнасці з новым тэхнічным рэгламентам на малако і малочную прадукцыю. Пад забаронай апынулася больш за 1,2 тыс. найменняў прадукцыі; афармленне дакументаў яшчэ на 200 відаў было прыпынена.

16 чэрвеня падчас чарговага раўнда перамоваў у бакоў атрымалася дамовіцца пра тое, што беларускія вытворцы і пастаўшчыкі будуць паэтапна прыводзіць у парадак дакументацыю на прадукцыю, якая пастаўляецца ў Расею. На гэты перыяд Расспажыўнагляд здымае абмежаванні з некаторых відаў прадукцыі па загадзя ўзгодненых спісах.

Пастаўкі аднавіліся 18 чэрвеня. У першым спісе было 139 найменняў беларускай малочнай прадукцыі. 23 чэрвеня быў зацверджаны другі спіс са 134 найменнямі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках