«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота)
81- 30.06.2009, 10:18
Volkswagen Golf урэзаўся ўчора ў Bentley Continental на праспекце Незалежнасці насупраць Акадэміі Навук у Менску.
Аварыя адбылася каля 14.30 29 чэрвеня. Дзверы кіроўцы шыкоўнага купэ літаральна ўмятыя ў салон, тым не менш, ніхто сур'ёзна не пацярпеў – зразумела, не лічачы фінансавага боку і відавочнага ўзрушэння для нервовай сістэмы абодвух кіроўцаў. Супрацоўнікі ДАІ пакуль не даюць каментароў, хто з'яўляецца вінаватым у ДТЗ, перадае «Інтэрфакс».
Абодва аўтамабіля - з беларускімі нумарамі.
Для даведкі: кошт нават патрыманага купэ Bentley Continental у Менску (адзінкавыя прапановы на рынку) сур'ёзна перавышае суму ў 100 тысячаў еўра (без размытнёўкі), за Volkswagen Golf III пакаленні (некалькі сотняў прапановаў) рэдка просяць больш за 6 тысячаў даляраў.
Фота "Интерфакс"
Фота "Наша Ніва"