24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усяго за месяц золатавалютныя рэзервы скараціліся на $327,5 мільёнаў

3

Ад скарачэння золатавалютных рэзерваў не выратавала і вусная забарона Нацбанка на набыццё валюты на біржы.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, знізіліся ў траўні і на 1 чэрвеня склалі $3237.3 млн супраць $3564,8 млн на 1 траўня, паведамляе Белстат.

У той жа час з пачатку года ЗВР Беларусі павялічыліся на $176.2 млн (5,8%) з $3061.1 млн на 1 студзеня бягучага года. У прыватнасці, у красавіку яны павялічыліся на $390,4 млн, пасля росту на $628,5 млн. у сакавіку, на $398 млн у лютым, і скарачэння на $132,4 млн у студзені, піша АФН.

Пры гэтым рост ЗВР суправаджаўся запазычаннем на знешніх рынках, а таксама іншымі паступленнямі на суму больш за $2 млрд. У сакавіку Беларусь атрымала крэдыт РФ на суму $500 млн, перадаплату за транзіт расейскага газу $250 млн., у лютым $625 млн ад продажу пакета акцыяў ААТ «Белтрансгаз», у студзені крэдыт МВФ у памеры $788 млн., а таксама іншыя паступленні.

Ад скарачэння ЗВР на фоне ажыятажнага попыту на наяўную валюту з боку насельніцтва, якое чакала на працягу траўня непазбежную дэвальвацыю, не выратавала і тэлефонная забарона на набыццё валюты на БВФБ, якая праіснавала каля тыдня, і абмежаванні на набыццё валюты на біржы, якія дэ-факта існуюць і па сёння. Асноўны артыкул выдаткаў ЗВР – прамежкавы імпарт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках