23 лiстапада 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пражэктарперысхілтан»: «Зараз Лукашэнка можа прасіць крэдыты толькі ў пінгвінаў» (Відэа)

52

У папулярнай тэлепраграме абмяркоўвалі сітуацыю з адмовай Расеі даваць Беларусі крэдыты.

Уласна, з апошніх падзеяў у Беларусі і пачалася праграма «Пражэктарперысхілтан». Вядучыя Ургант, Цэкала і Марцірасян абмяркоўвалі абразлівыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў адрас міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, а таксама яго крыўду на Расею за адмову выдаваць чарговы валютны крэдыт. У адказ на нядаўнія словы Лукашэнкі «няма ў іх грошай, пойдзем на шукаць шчасце ў іншай частцы планеты, там дзе нас не ведаюць», Марцірасян прапанаваў беларускаму кіраўніку «ісці ў Антарктыду, да пінгвінаў, дзе яго сапраўды ніхто не ведае».

У Беларусі праграму, як заўсёды, адцэнзуравалі. Частка праграмы пра Лукашэнку была выразаная з эфіру тэлеканала АНТ, які транслюе Першы канал.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках