25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Рыгоні лабіруе інтэрасы беларускіх ашуканцаў

5

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі пракаментаваў даклад спецдакладчыка па Беларусі ПАРЕ Андрэа Рыгоні, у якім ён прапанаваў вярнуць Менску статус спецыяльнага запрошанага.

У інтэрв'ю сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька заявіў, што «Андрэа Рыгоні лабіруе інтэрасы беларускіх ашуканцаў і фальсіфікатараў».

«І гэта пры тым, што Менск не ўхіліў ні адной прычыны, па якой гэты статус быў замарожаны. Заявы, што калі не будзе прагрэсу, то праз год статус ізноў замарозяць, выклікаюць хіба што ўсмешку», - адзначыў Анатоль Лябедзька.

«Мэтай паездкі Андрэа Рыгоні ў Менск з'яўляецца змякчэнне сітуацыі вакол намеру вярнуць статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ для дэпутатаў прызначанай Палаты прадстаўнікоў», - перадае словы палітыка сайт ucpb.org.

«Сітуацыя неадназначная. Рыгоні, як паказала практыка, лёгка паддаецца чарам і абаянню беларускіх улад і, як следства, змяняе пазіцыю як дама пальчаткі», - перакананы Анатоль Лябедзька.

Па словах палітыка, узнаўленне статуса спецзапрошанага «прызначаным дэпутатам, без «хатняга задання» для беларускіх улад - гэта палітычны скандал».

Спецыяльны дакладчык па Беларусі ПАРЕ Андрэа Рыгоні наведае Беларусь з афіцыйным візітам сёмага-дзявятага чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках