24 снежня 2024, aўторак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За акцыю ў падтрымку палітвязняў арыштаваныя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

2

Максім Вінярскі і Уладзімір Кумец правялі ноч у Цэнтральным РУУС Менска.

Учора актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі на мосце на вуліцы Няміга ў Менску расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!». За гэта яны былі арыштаваныя супрацоўнікамі міліцыі. У дачыненні да затрыманых быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства).

Сёння актывістаў адвезлі ў Цэнтральны суд Менска.

Нагадаем што лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Праваабаронцы лічаць арыштаваных палітвязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай грамадскасцю вязнямі сумлення. Мікалай Аўтуховіч трымае бестэрміновую галадоўку пратэсту з 16 красавіка. Ён патрабуе перадачы яго справы ў суд ці вызвалення пад падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках