28 снежня 2024, Субота, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аграгарадкі могуць застацца без дарогаў, а калгаснікі – без лазняў

9

Працэс улівання велізарных грошай у вытворчую базу аграгарадкоў не змог спыніць нават крызіс.

Аднак у сацыяльным развіцці аграгарадкоў з пачаткам крызісу пачала адчувацца сур'ёзная праблема – на правядзенне дарогаў, сувязі, будаўніцтва розных аб'ектаў сацкультпобыта, паводле інфармацыі «Заўтра тваёй краіны» не хапае каля 580 млрд. рублёў.

Дзеля таго, каб забяспечыць нармальнымі ўмовамі пражывання жыхароў 3,3 тыс. аграгарадкоў, паводле каштарыса Менсельгаспрада на бягучы год патрабавалася каля 610 млрд рублёў. У бюджэце пасля яго карэктоўкі на сацыяльныя мэты па Праграме развіцця і адраджэння сяла на бягучы год засталося толькі каля 320 млрд. рублёў. Гэта значыць, атрымаўся дэфіцыт у 290 млрд рублёў.

Акрамя таго, па мінулым годзе на сацыяльнае развіццё аграгарадкоў сялу запазычыліся з бюджэту 160 млрд рублёў, на 130 млрд рублёў не дабудавалі лазняз, клубаў і іншых аб'ектаў.

На ўсе просьбы Мінсельгаспрада павялічыць фінансаванне, каб закрыць гэтую брэш, ад урада ідзе адзін адказ: у нас бездэфіцытны бюджэт, выкананне якога, да таго ж, кантралюецца місіямі Міжнароднага валютнага фонду.

Вылучаючы Беларусі грошы, МВФ, мяркуючы па ўсім, менш за ўсё зацікаўлены ў тым, каб яны пайшлі на будаўніцтва лазняў на сяле.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках