27 снежня 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады больш не ў стане «маляваць» рост ВУП

5

Нягледзячы на аптымізм урада, афіцыйныя дадзеныя статыстыкі кажуць аб запаволенні росту ВУП па выніках першага паўгоддзя.

Вынікі працы эканомікі за 6 месяцаў 2009 года апынуліся больш стрыманымі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на дакладзе ў А.Лукашэнкі. Па ягоных словах, рост ВУП па выніках першага паўгоддзя будзе не ніжэй, чым у першым квартале, гэта значыць 1,1%, у той час як па выніках пяці месяцаў уладам атрымалася намаляваць лічбу ў 1,4%, паведамляе АФН. Хоць апошняя лічба выклікала дастатковую колькасць саркастычных каментароў з боку не толькі экспертнай супольнасці, але і вышэйшых кіраўнікоў Расеі.

Індэкс аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі за студзень-чэрвень 2009 года склаў 96,4%, што на 0,9 адсоткавага пункта вышэй за вынікі студзеня-сакавіка, але на 0,2 адсоткавых пункта ніжэй за вынікі студзеня-мая (96,6%), што пацвярджае няўцешныя прагнозы аб узмацненні спаду вытворчасці.

Тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у студзені-чэрвені 2009 года склаў 106,6% да адпаведнага перыяду 2008 года, што на 0,3 адсоткавага пункта вышэй за ўзровень студзеня-сакавіка 2009 года, але на 0,2 адсоткавых пункта ніжэй за вынікі студзеня-мая (106,8%), што кажа аб спадзе вытворчасці нават у такой непатапляльнай галіне, як сельская гаспадарка, што падтрымліваецца значнымі рэсурсамі.

У бліжэйшыя дні будуць апублікаваныя разгорнутыя дадзеныя Белстата аб выніках працы беларускай эканомікі за першае паўгоддзе. Але ўжо можна сказаць, што нічога добрага або аптымістычнага ў гэтых дадзеных эксперты не выявяць.

Рэцэсія ў беларускай вытворчасці не проста працягваецца, а пачынае ўзмацняцца нягледзячы на антыкрызісны план урада з 52 пунктаў, які нідзе не публікаваўся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках