26 снежня 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская нафта стане яшчэ даражэй?

4

Экспартная пошліна на нафту ў Расеі з 1 жніўня можа вырасци да 220-224 даляраў за тону з 212,6 даляра за тону, усталяваных з 1 ліпеня.

Аб гэтым паведаміў РИА Новости намначальніка аддзела мытных плацяжоў Мінфіна Аляксандр Саковіч на падставе маніторынгу коштаў на нафту маркі Urals з 15 чэрвеня па 9 ліпеня ўключна.

Па ягоных словах, сярэдні кошт на нафту ў гэты перыяд (без трох гандлёвых дзён) склаўся на ўзроўні 66,64 даляра за барэль.

«Улічваючы сітуацыю ліпеня (кошты на нафту падаюць), можна выказаць здагадку, што кошт у тры дні, якія засталіся, будзе ляжаць у інтэрвале 57-62 даляраў за барэль. Тады канчатковы кошт можа выглядаць як 65,3-66 даляраў за барэль. У гэтым выпадку пошліна будзе ляжаць у інтэрвале 220-224 даляраў за тону», - сказаў Саковіч.

У сувязі з ростам экспартнай пошліны на нафту ў Расеі, павялічыцца і стаўка на расейскую нафту, што пастаўляецца ў Беларусь: у жніўні яна складзе каля 79 даляраў за тону супраць 75,7 даляра за тону ў ліпені, адзначае АФН.

Нагадаем, паводле беларуска-расейскіх дамоўленасцяў пошліна на нафту для Беларусі ў 2008 годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках