23 снежня 2024, панядзелак, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека асуджае арышт Арцёма Дубскага

1

Еўрапейскія праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед моладзевых актывістаў.

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) распаўсюдзіла заяву, у якой выступае з асуджэннем вынесенага прысуду фігуранту «Працэсу 14-ці» Арцёму Дубскаму, паведамляе spring96.org.

«FIDH надзвычай занепакоеная нядаўнім асуджэннем актывіста «Маладога фронту» Арцёма Дубскага да аднаго году турэмнага зняволення, -- вядзецца ў звароце праваабаронцаў. -- Паводле інфармацыі Праваабарончага Цэнтра «Вясна», у аўторак 7 ліпеня 2009 года раённы суд Асіповічаў прызнаў Дубскага вінаватым у парушэнні правілаў адбывання пакарання паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса.

10 студзеня 2008 года Дубскі прымаў удзел у мірнай акцыі прадпрымальнікаў у Менску. Ён быў арыштаваны і абвінавачаны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса («арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак») разам з іншымі ўдзельнікамі, справа якіх стала сумна вядомай пад назвай «справа чатырнаццаці». Адзінаццаць з іх, уключаючы Дубскага, былі асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы.

Дубскі з'ехаў ва Ўкраіну і 3 лютага 2009 года быў арыштаваны ў цягніку ў Гомелі падчас вяртання ў Беларусь. Ён быў абвінавачаны ў парушэнні рэжыму вынесенага пакарання».

У сваім звароце еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады выконваць рэзалюцыю ПАРЕ і спыніць пераслед моладзевых актывістаў.

«Міжнародная федэрацыя правоўчалавека (FIDH) асуджае крымінальны пераслед за карыстанне правам на мірныя сходы і заклікае беларускія ўлады выконваць Рэзалюцыю Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы і «неадкладна і безумоўна зняць абмежаванні, накладзеныя на 11 чалавек, асуджаных да тэрмінаў абмежавання волі за ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў студзені 2008 года» (Рэзалюцыя 1671 (2009) Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы), -- заяўляюць праваабаронцы. -- FIDH таксама паўтарае свае заклікі да беларускіх улад неадкладна пакласці канец усім формам пераследу актывістаў моладзевых арганізацый».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках