23 снежня 2024, панядзелак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы заклікаюць улады спыніць адносіны з дыктатарскай Беларуссю

1

Украінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» выступіла з заявай у падтрымку беларускага палітвязня Арцёма Дубскага.

«7 ліпеня 2009 года актывіста беларускай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Арцёма Дубскага прысудзілі да года пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму, -- пішуць актывісты ўкраінскай моладзевай арганізацыі. -- Усеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» лічыць гэты прысуд палітычным і патрабуе неадкладнага вызвалення Арцёма.

У сувязі з тым, што беларускае кіраўніцтва не збіраецца спыняць рэпрэсіі супраць сваіх апанентаў, мы выступаем за прыпыненне палітычнага збліжэння Ўкраіны і Беларусі. Наша арганізацыя ўпэўненая, што толькі з дэмакратычнай краінай, якая прызнае фундаментальныя правы чалавека, Украіна можа сябраваць.

Аднак сутнасць палітычнага рэжыму ў Беларусі не змяняецца ўжо 15 год - мы маем суседа з аўтарытарным кіраўніцтвам. Пры гэтым сёння Ўкраіна спрабуе стаць «адвакатам» афіцыйнага Менска перад Еўрапейскімі краінамі, гэтым самым ускосным спосабам удзельнічаючы ў тым бяспраўі, якое адбываецца ў суседняй краіне. Мы катэгарычна не згодныя з такой пазіцыяй кіраўніцтва Ўкраіны і лічым, што толькі пасля таго, як Беларусь устане на шлях дэмакратызацыі, можна казаць аб нейкім збліжэнні паміж нашымі краінамі. Першым крокам на гэтым шляху павіннае стаць вызваленне Дубскага».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках