24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін знайшоў крайніх: звольненыя дырэктары малаказаводаў

43

Кіраўнікоў прадпрыемстваў абвінавацілі ледзь ці не ў развязванні «малочнай вайны» з Расеяй.

Афіцыйна дырэктары звольненыя за «неналежнае выкананне працоўных абавязкаў па ўдасканаленні працы арганізацый і фарміріванню адзінай коштавай палітыкі на прадукцыю». Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Апараце Саўміна.

У адкрытых акцыянерных таварыствах «Аршанскі малочны камбінат», «Кастрычніцкі завод сухога абястлушчанага малака», «Слуцкі сыраробны камбінат» і «Быхаўмалако» дапушчаны значны рост рэшткаў гатовай прадукцыі, высокая стратнасць яе рэалізацыі.

«Асобнымі кіраўнікамі малакаперапрацоўчых арганізацый дапушчаныя высокая стратнасць рэалізацыі прадукцыі, значны рост рэшткаў гатовай прадукцыі», -- заявілі ў апараце Саўміна.

Так, на 1 ліпеня 2009 года суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесяцовага аб'ёму вытворчасці ў ААТ «Аршанскі малочны камбінат», «Кастрычніцкі завод сухога абястлушчанага малака», «Слуцкі сыраробны камбінат» дасягнула адпаведна 107,4%, 118,6% і 106,8% пры ўсталяваных заданнях на год 30%, 58% і 60%.

Па выніках працы за студзень-красавік 2009 года не выкананыя заданні па ўзроўні рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі на ААТ «Аршанскі малочны камбінат», ААТ «Кастрычніцкі завод сухога абястлушчанага малака», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Быхаўмалако». Доўгі час на гэтых прадпрыемствах не праводзілася глыбокая рэканструкцыя, змена асартыменту прадукцыі і, як следства, нанесеная шкода ад продажу прадукцыі ў страту. Акрамя таго, у гатовай прадукцыі гэтых арганізацый, а таксама адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі мяакамбінат» прысутнічалі антыбіётыкі.

Федэральнай службай па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расейскай Федэрацыі выключаныя з пераліку арганізацый, штом аюць права экспартаваць у Расейскую Федэрацыю прадукцыю жывёльнага паходжання, адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Слуцкі сыраробны камбінат» і «Слонімскі мясакамбінат». Паўторнае знаходжанне ў гатовай прадукцыі антыбіётыкаў можа прывесці да выключэння адкрытых акцыянерных таварыстваў «Аршанскі малочны камбінат», «Кастрычніцкі завод сухога абястлушчанага малака» і «Быхаўмалако» з паказанага пераліку.

Савет Міністраў пастанавіў старшыням аблвыканкамаў ва ўсталяваным парадку вызваліць з 15 ліпеня 2009 года ад займанай пасады дырэктараў ААТ «Аршанскі малочны камбінат» В.В. Грабоўскага, ААТ «Кастрычніцкі завод сухога абястлушчанага малака» М.Л. Шэйка, ААТ «Слонімскі мясакамбінат» В.К. Наруту, ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» В.Н. Латыгоўскага, ААТ «Быхаўмалако» Н.Н. Казюльку.

У дакуменце таксама змяшчаецца папярэджанне кіраўнікоў каляпераробчых арганізацый аб персанальнай адказнасці за рэалізацыю бізнэс-планаў развіцця арганізацый, уключаючы правядзенне рэканструкцыі і тэхнічнага пераабсталявання, выкананне прагнозных балансаў вытворчасці і рэалізацыі малочнай прадукцыі на 2009 год і паніжэнне складскіх запасаў прадукцыі.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на намеснікаў старшыняў аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама, якія курыруюць пытанні аграпрамысловага комплексу.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках