24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызвалены «афганец» Канстанцін Уланаў

Ветэран вайны ў Афганістане, сябар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ у чацвер быў вызвалены з менскай турмы на вуліцы Акрэсціна.

Нагадаем, ён быў затрыманы 8 ліпеня. Канстанціна Ўланава правяралі на датычнасць да справы ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, паведамляе «Радые Свабода».

Па словах Уланава, ён даў падпіску аб невыдаванні матэрыялаў справы.

Праваабаронцы лічаць, што Канстанціна Ўланава маглі арыштаваць для таго, што прымусіць даваць паказанні супраць Мікалая Аўтуховіча. З часу арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў у лютым 2009 года з імі не вялося ніякіх следчых дзеянняў.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч і яшчэ два актывіста прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска - Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка - былі затрыманыя 8 лютага з санкцыі пракурора Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім траім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Мікалай Аўтуховіч тры месяцы трымаў галадоўку ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама, патрабуючы ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе. Аб выхадзе з галадоўкі Мікалай Аўтуховіч абвясціў 16 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках