27 лiстапада 2024, Серада, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб «экстрэмізме» часопіса «ARCHE» зачынілі

Суд Маскоўскага раёна Берасця 25 чэрвеня зачыніў справу, распачатую па заяве абласнога ўпраўлення КДБ, аб прызнанні № 7–8 часопіса «ARCHE» экстрэмісцкім.

«У сувязі з адмовай заяўніка ад заяўленых патрабаванняў», -- паведамляецца ў пастанове аб прыпыненні вытворчасці па справе, якая 31 чэрвеня прыйшла на адрас рэдакцыі часопіса, перадае baj.by.

Паводле дакумента, справа слухалася ў адкрытым рэжыме, на паседжанні прысутнічалі толькі суддзя Таццяна Ласковіч і сакратар. Заяўнік і адказчык папярэдне хадайнічалі аб разглядзе заявы ў іх адсутнасці.

Нагадаем, што ў дваццатых лічбах чэрвеня прадстаўнікі берасцейскіх спецслужбаў знялі свае патрабаванні аб прызнанні № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкім.

Справа было заведзена па заяве ўпраўлення КДБ па Берасцейскай вобласці. 25 лютага 2009 г. суддзя Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Міранюк прызнала «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню» 10 асобнікаў № 7–8 часопіса «ARCHE». Тым самым суддзя задаволіла заяву УКДБ. 7 траўня касацыйная інстанцыя — судовая калегія па грамадзянскіх справах Берасцейскага абласнога суда — вярнула справу на перагляд.

28 траўня перад пачаткам паўторнага працэсу КДБ на сустрэчы бакоў заявіў, што мае намер прасіць Інстытут нацыянальнай бяспекі правесці «экспертную ацэнку» спрэчных публікацыяў «ARCHE». Паводле папярэдняй інфармацыі, вынікі экспертызы паступілі ва УКДБ на мінулым тыдні.

Нагадаем, што нумар часопіса, які выклікаў незадаволенасць КДБ, быў прысвечаны «парламенцкім выбарам» 2008 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках