27 снежня 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускіх тавараў скараціўся амаль удвая

2

У студзені—траўні 2009 года аб'ем знешняга гандлю таварамі знізіўся на 40,2% і склаў 17 млрд. 684,8 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За пяць месяцаў бягучага года экспарт знізіўся на 48% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 7 млрд. 240,8 млн. даляраў, імпарт — на 33,3% (10 млрд. 444 млн.). Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—травень 2009 года склала 3 млрд. 203,2 млн. даляраў. Для параўнання, у студзені—траўні 2008 годы гэты паказчык быў на ўзроўні 1 млрд. 730,1 млн. даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў 3 млрд. 440,7 млн. даляраў (за студзень—травень 2008 года — мінус 4 млрд. 769,6 млн.). Экспарт знізіўся на 48,7% да 3 млрд. 187,5 млн. даляраў, імпарт — на 39,7% (6 млрд. 628,2 млн.). Аб'ём знешняга гандлю за студзень—травень склаў 9 млрд. 815,7 млн. даляраў (на 42,9% менш). У тым ліку знешнегандлёвы абарот з Расеяй зменшыўся на 41,9% да 8 млрд. 464,8 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 47,2% (2 млрд. 392,5 млн.), імпарт — на 39,5% (6 млрд. 72,3 млн.). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае ў 3 млрд. 679,8 млн. даляраў (за такі ж перыяд мінулага года — мінус 5 млрд. 508,6 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 53% да 987,7 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 59,7% (да 520 млн.), імпарт — на 42,3% (да 467,7 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў 52,3 млн. даляраў (за аналагічны перыяд 2008 года — плюс 481 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа зменшыўся на 36,4% і склаў 7 млрд. 869,1 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 47,7% да 4 млрд. 53,3 млн., імпарт — на 18,3% (3 млрд. 815,8 млн.). Сальда склалася станоўчае ў памеры 237,5 млн. даляраў, у тым ліку з Нямеччынай — адмоўнае ў 520,5 млн. даляраў. Экспарт у Нямеччыну зменшыўся на 38,9% да 240 млн. даляраў, імпарт — на 21,3% да 760,5 млн. Знешнегандлёвы абарот знізіўся на 26,4% да 1 млрд. 500 млн. даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках