3 траўня 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар заказніка «Сарачанскія азёры» заклікаў перанесці пляцоўку для АЭС (Фота)

14

Ігар Пастухоў, дырэктар ландшафтнага заказніка «Сарачанскія азёры», размешчанага прыкладна ў пяці кіламетрах ад Астравецкай пляцоўкі, звярнуўся ў Саўмін і Мінэнерга.

Ён заклікае не будаваць АЭС паблізу ад асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў, паведамляе «Беларускі зялёны партал».

Пастухоў адзначае, што ў Беларусі засталося не так шмат не кранутых радыёактыўным забруджваннем месцаў. У прыватнасці, чыстым застаўся Нарачанска-Вілейскі азёрны край, куды ўваходзяць асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі «Сарачанскія азёры», «Блакітныя азёры», «Швакшты», Нацыянальны парк «Нарачанскі», а таксама азёры Свір і Швакшты, дзе сёння плануюць размясціць АЭС.

Дырэктар звяртае ўвагу, што заказнікі не вытрымаюць антрапагеннага ўздзеяння толькі ад з'яўлення гарадка атамшчыкаў з насельніцтвам у 30 тысячаў чалавек.

Эколаг лічыць, што будаўніцтва АЭС прынясе непапраўную шкоду ўнікальным прыродным тэрыторыям — упадабаным месцам адпачынку беларусаў. Дарэчы, ужо зараз інвестары і турыстычныя кампаніі, якія раней планавалі доўгатэрміновае супрацоўніцтва, адмаўляюцца ад укладання грошай у развіццё заказніка. Таму Пастухоў накіраваў ліст у Мінэнерга з патрабаваннем кампенсаваць заказніку нанесеную шкоду і звярнуўся ў міжнародныя экалагічныя арганізацыі з адкрытым лістом, дзе выказаў свой непакой за лёс даручанай яму ахоўнай тэрыторыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках