25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ – чэмпіён!

9

Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі па суме двух сустрэчаў клуб «Македонія» з Скоп'я і вышлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў.

У першым матчы 14 ліпеня на полі суперніка БАТЭ выйграў з лікам 2:0 (Крывец, 40, Скавыш, 50). Паядынак у адказ 21 ліпеня ў Барысаве скончыўся перамогай беларускага чэмпіёна з аналагічным вынікам (Сасноўскі, 83, Радзівонаў, 90+3), паведамляе БелаПАН.

БАТЭ выступаў у такім складзе: Вярэмка, Ліхтаровіч (Бардачоў, 72), Крывец, Юрэвіч, Шытаў, Няхайчык (Радзівонаў, 77), Стасевіч, Сасноўскі, Валодзька, Радзькоў, Скавыш (Алумона, 85).

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўцы сустрэнуцца з пераможцам пары «Вентспілс» (Латвія) — «Дзюдзеланж» (Люксембург). Першую сустрэчу 15 ліпеня выйгралі дома латвійскія футбалісты — 3:0, сустрэча ў адказ пройдзе 22 ліпеня ў Люксембурзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках