23 снежня 2024, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС патлумачыў, як ездзіць у Паўднёвую Асецію і Абхазію

8

Міністэрства замежных справаў Беларусі настойліва рэкамендуе грамадзянам выконваць законы Грузіі пры планаванні паездак у Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Пра гэта заявіў журналістам у Менску намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Лукашэвіч.

«Грузінскім заканадаўствам вызначаныя абмежаванні свабоднага перасоўвання замежных грамадзянаў на тэрыторыі Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і ў прылеглых тэрытарыяльных водах», сказаў А.Лукашэвіч. «Уезд замежнікаў у Абхазію і Паўднёвую Асецію дапускацца выключна з накірункаў, адпаведна, Зугдзідскага і Гарыйскага муніцыпалітэтаў», падкрэсліў ён.

Прадстаўнік МЗС Беларусі таксама дадаў, што «пранікненне ў Абхазію і Паўднёвую Асецію з ўсіх іншых накірункаў без спецыяльнага дазволу грузінскіх уладаў забараняецца і караецца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Грузіі».

Лукашэвіч таксама нагадаў, што для наведвання Грузіі грамадзянам Беларусі віза не патрэбная.

Нагадаем, што на дадзены момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызнала толькі Расея. Таксама пытанне аб прызнанні выносіў на абмеркаванне прэзідэнт Нікарагуа, аднак парламент адхіліў яго прапанову. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі Паўднёвай і Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Пазней прэзідэнт непрызнанай Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты паведаміў, што беларускі кіраўнік яму асабіста абяцаў прызнанне незалежнасці ПА і Абхазіі. Затым палітычная кан'юнктура змянілася, а Лукашэнка адкрыта заявіў, што з прызнаннем незалежнасці «спяшацца не будзе».

У траўні прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш прыняў кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Макея і першага намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалая Корбута. У адміністрацыі Лукашэнкі і Міністэрстве замежных справаў Беларусі адмаўляліся казаць пра мэту візіту беларускіх чыноўнікаў у непрызнаную рэспубліку.

18 траўня спікер Дзярждумы РФ Барыс Грызлоў заявіў, што беларускія ўлады абяцалі прызнаць незалежнасць тэрыторыяў Грузіі яшчэ ў красавіку.

У інтэрв'ю расейскім СМІ у пачатку чэрвеня Лукашэнка заявіў, што Расея запатрабуе ад яго прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў абмен на крэдыты. Аднак шматлікія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як падладжванне да Еўразвяза для атрымання еўрапейскіх грошай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках