24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў буйная аварыя: На МКАД сутыкнуліся 9 аўтамабіляў (Фота)

8

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося каля 11 гадзінаў раніцы 23 ліпеня Менскай кальцавой аўтадарозе: паслядоўна ў трох аварыях сутыкнуліся дзевяць аўтамабіляў.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Удзельнікі здарэння кажуць, што прычынай сутыкнення стаў мокры асфальт і дождж, які распачаўся знянацку. Апошняя машына - АUDI avant, была абсталяваная газабалоннай паліўнай апаратурай. Яе кіроўца лічыць, што ўсім удзельнікам ДТЗ вельмі пашанцавала: калі б на вялікай хуткасці хто-небудзь яшчэ ўляцеў у карму яго машыны, ахвяраў пазбегнуць напэўна б не атрымалася, перадае «Інтэрфакс».

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца здарэння, ужо склалі схему аварыі і вызвалілі праезжую частку ад пабітых аўтамабіляў. Нармальны рух па МКАД адноўлены.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках