24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскіх вуліцах з'явіліся партрэты палітвязня Арцёма Дубскага (Фота)

1

У беларускай сталіцы працягваецца інфармацыйная кампанія ў падтрымку арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці».

Кожны дзень на менскіх вуліцах з'яўляюцца дзесяткі партрэтаў палітвязня Арцёма Дубскага. Такім чынам актывісты «Маладога фронту» спрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці да пытання палітвязняў у нашай краіне.

У апошні час акцыі з патрабаваннем вызваліць удзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага праходзяць у шмат якіх гарадах Беларусі. Штодня на вуліцах рэгіёнаў з'яўляюцца партрэты палітвязня з інфармацыяй пра яго арышт.

Нагадаем, што 7 ліпеня ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

23 ліпеня Арцём Дубскі абвесціў пра спыненне галадоўкі, якую ён трымаў у бабруйскім СІЗА у сувязі з неправамернымі дзеяннямі адміністрацыі следчага ізалятара.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках