27 снежня 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: «Сёння існуе пагроза Беларусі як нацыянальнай дзяржаве»

5

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі ў 19-ю гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, які ў момант прыняцця дэкларацыі займаў пасаду першага намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, лічыць, што незалежнасць Беларусі можа забяспечвацца ў першую чаргу высокай ступенню адукаванасці. «У нас больш высокатэхналагічны патэнцыял, чым у Расеі. Мы можам зарабляць на годнае існаванне. На жаль, зараз беларуская эканоміка падпарадкоўваецца не нацыянальным, а палітычным мэтам», — сказаў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю БелаПАН.

Прыняўшы Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, Беларусь павінна была стаць нацыянальнай дзяржавай, але зараз, лічыць палітык, «існуе пагроза Беларусі як нацыянальнай дзяржаве». «Працягваецца русіфікацыя, знішчаецца адукацыя, культура. Улада існуе ў першую чаргу для таго, каб захаваць сваё існаванне», — мяркуе ён.

«У нас была выдатная Канстытуцыя 1994 года, — падкрэсліў Шушкевіч. — Калі б яна зараз дзейнічала ў першапачатковым выглядзе, мы б жылі зусім інакш. На жаль, яе змянілі ў бок вяртання савецкіх парадкаў. Зараз у Беларусі чалавек не адчувае сябе паўнавартасна ў грамадстве. Нам цяжка выйсці на вуліцу з пратэстам, мы абмежаваныя ў атрыманні праўдзівай інфармацыі. Фактычна, змяніўшы Канстытуцыю, мы страцілі свабоду».

Расеі, на думку палітыка, выгадна, каб Беларусь не была дэмакратычнай. «Ёй лепш мець справу з адным чалавекам — Лукашэнкам, ад якога залежыць у краіне практычна ўсё», — заявіў Шушкевіч.

Разам з тым, ён дадаў, што з Расеяй у Беларусі «павінны быць добрыя стасункі». «Беларусь павінна быць нейтральнай дзяржавай. Мы знаходзімся ў такім геаграфічным становішчы, калі нам не пагражае ваенная пагроза з боку нашых суседзяў», — лічыць палітык.

Шушкевіч перакананы, што новае пакаленне беларусаў выступае за незалежнасць краіны. «Ужо вырасла пакаленне, якое не ведае, што такое Савецкі Саюз. Яно не захоча быць часткай Расеі», — падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках