24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі абмяркуюць стасункі Беларусі і Еўразвяза

6

Як паведамляе прэс-служба Еўразвяза, дыскусію пра стасункі Беларусі і ЕЗ плануецца правесці ў фармаце «тройкі» у Радзе Еўразвяза 27-28 ліпеня.

Сярод тэмаў сустрэчы, у якой прымаюць удзел 27 кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, прысутнічаюць таксама – рашэнне аб падаўжэнні мандата місіі назіральнікаў ЕЗ у Грузіі, выбары ў Малдове, палітычная сітуацыя ў Іране і ядзерная праграма гэтай краіны, уступленне ў Еўразвяз Ісландыі.

Нагадаем, што падчас свайго нядаўняга візіту ў Менск еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што Брусэль спадзяецца на новую эпоху ў адносінах з Беларуссю. Аднак гэтая эпоха, паводле яе словаў, магчымая, калі Менск выканае пяць умоваў ЕЗ па дэмакратызацыі краіны. Гэта, перш за ўсё, - сумесная праца з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) у справе змены выбарчага заканадаўства Беларусі, каб наступныя выбары праходзілі па новым заканадаўстве. Акрамя таго, гэта – свабода СМІ, свабода сходаў, рэгістрацыя недзяржаўных арганізацыяў, вызваленне палітвязняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках