5 лiстапада 2024, aўторак, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах праходзяць акцыі ў падтрымку палітвязняў (Фота)

Актывісты «Маладога фронту» Баранавічаў штодня праводзяць актыўную інфармацыйную кампанію «Свабоду Дубскаму!»

Як паведамляе сайт mfront.net, Моладзевыя актывісты вывешваюць расцяжкі з заклікамі вызваліць арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага. На вуліцах горада таксама з'яўляюцца партрэты палітвязня.

Нагадаем, што 7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках