31 снежня 2024, aўторак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Рызыкі краху банкаўскай сістэмы павялічваюцца

5

Пра гэта сведчаць апошнія паказчыкі гандлёвага балансу. На плыву эканоміку трымаюць толькі крэдыты.

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў статыстыку па аб'ёмах знешняга гандлю таварамі за студзень - чэрвень. Адмоўнае сальда склала 3 млрд. 949 мільёнаў даляраў. Гэтая выніковая лічба сфармаваная ў асноўным за кошт адмоўнага сальда ў беларуска-расейскім гандлі, якое склала 4 млрд. 605 млн.

У выніку адмоўнае сальда перавысіла золатавалютныя рэзервы, якія, паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, на 10 ліпеня складалі 3 млрд. 887 млн. даляраў.

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч у інтэрв'ю "Мы" сказаў, што гэта вельмі крытычны паказчык.

"Гэта вынік таго, што не ажыццяўляецца належных антыкрызісных мераў. Я не магу сказаць, што нічога не робіцца. Робіцца шмат што, але няма сістэмнасці, а таму і няма эфекту. Вось абмежавалі валютнае крэдытаванне фізічных асобаў. Я, напэўна, зрабіў бы тое ж самае, нават больш радыкальна дзейнічаў бы ў гэтым накірунку. Але гэта дробны крок. Бо працягваецца крэдытаванне працы прадпрыемстваў на склад, чым павялічваюцца рызыкі краху банкаўскай сістэмы. Улады бяруць крэдыты ў надзеі, што ўсё ўладзіцца, але самой справе гэта толькі адцягвае ў часе праблемы і кардынальня пераўтварэнні, на якія ўрад у выніку вымушанае будзе пайсці. І крызіс, дарэчы, цалкам зручны для гэтага час. Тым больш што народ разумее сітуацыю. Але пакуль урад усё цягне, спускаючы ўстаноўкі распіхваць наша "нехадоўе" па свеце і набіраючы крэдыты. А крэдыты ідуць на спажыванне - на пакрыццё дэфіцыту знешняга гандлю і ўтрыманне абменнага валютнага курсу", - кажа эканаміст.

Перавышэнне адмоўнага сальда над ЗВР цалкам можа прывесці да дэвальвацыі, бо яна шмат якімі эканамістамі разглядаецца як інструмант рэгулявання знешняга гандлю. "Гэта сапраўды дзейсны метад, - лічыць Багданкевіч. - але адна з дзясятка мераў, якія павінны быць прынятыя. Так, трэба змяніць бюджэт. Зараз ён ўрэзаны кавалачкамі па розных накірунках. Але сітуацыя такая, што неабходна скарачаць капукладанні. Напрыклад, спыняць праекты па ўзвядзенні спартовых і сацыяльна-культурных аб'ектаў не першай неабходнасці. Неабходна рабіць таннейшай структуру дзяржаўнага кіравання - гэта значыць, скарачаць штат бюракратаў. А то пакуль дэбюракратызацыя - адныя словы. Варта прыняць шэраг праграмаў - па развіцці бізнэсу, падвышэнні канкурэнцыі і гэтак далей".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках