25 снежня 2024, Серада, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паехаў на саміт АДКБ разам з сынам Колем (Фота)

81
Лукашэнка паехаў на саміт АДКБ разам з сынам Колем (Фота)

Беларускі кіраўнік працягвае паўсюль вазіць свайго сына: на сустрэчы з прэзідэнтамі, ваенныя парады, саміты.

У пятніцу ў кыргызскім курортным мястэчку Чалпон-Ата пачнецца нефармальны саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. У адрозненне ад чэрвеньскай сустрэчы, якая праходзіла ў Маскве, на берагі Ісык-Куля прыедуць усе кіраўнікі дзяржаваў-удзельніцаў. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка, які дэманстратыўна адмовіўся тады ад паездкі ў Маскву з-за «малочнага скандалу», прыбыў не адзін, а разам са сваім пяцігадовым сынам Колем, піша газета «Известия».

У межах саміту, як распавёў памочнік расейскага прэзідэнта Сяргей Прыходзька, будуць абмяркоўвацца фармаванне Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання і стварэнне ваеннай базы на тэрыторыі Кіргізіі. «Усе пытанні па базе практычна ўзгодненыя», - адзначыў Прыходзька.

Нагадаем, 14 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка з-за забароны на пастаўкі беларускага малака ў Расею адмовіўся прыязджаць у Маскву на саміт АДКБ. Больш за тое, пасля таго як сустрэча ўсёткі адбылася і без яго, Лукашэнка абвесціў усе прынятыя рашэнні нелегітымнымі. Праз паўтары месяцы ён, мяркуючы па ўсім, перадумаўся. Прынамсі ў Кыргызтан беларускі кіраўнік збіраецца і верагодней за ўсё тыя самыя «нелегітымныя» дакументы якраз і падпіша. Не выключана, што ён таксама прыме на сябе і старшынства ў АДКБ - па графіку якраз чарга Беларусі. У чэрвені, не дачакаўшыся Лукашэнкі, функцыі старшыні ўзяў на сябе Дзмітры Мядзведзеў.

Па словах Сяргея Прыходзькі, пра двухбаковую сустрэчу прэзідэнтаў у Менску не прасілі. Як не нагадвалі і пра крэдыт ад Расеі, на які вельмі разлічваюць. Адносна гэтай злашчаснай пазыкі (улады Беларусі адмовіліся браць яе ў рублях) крыніца «Известий» у Крамлі выказалася так: «Яны то хочуць яе, то не хочуць. Ды і наогул у нас сітуацыя ў эканоміцы зараз няпростая, таму трэба рупліва падыходзіць да марнаванняў».

На саміце ў Чалпон-Аце яго ўдзельнікам трэба будзе перш за ўсё абмеркаваць перспектывы Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання. У межах гэтага дыялогу Дзмітры Мядзведзеў плануе ўзняць пытанне пра стварэнне ваеннай базы на тэрыторыі Кыргызтана (у Ошы). «Мы адкрытыя да абмеркавання ўсіх пытанняў, звязаных са стварэннем гэтай базы. Гэтая база патрэбная на выпадак прыняцця нейкіх рашэнняў у межах АДКБ. Мы разглядаем тэму стварэння базы выключна ў звязцы з фармаваннем КСАР», - адзначыў у сераду Прыходзька, дадаўшы, што ўсё ўжо практычна ўзгоднена.

Акрамя таго, паводле яго словаў, «сур'ёзным крокам на шляху практычнага станаўлення КСАР стануць сумесныя комплексныя вучэнні Калектыўных сілаў АДКБ, якія маюць адбыцца ў жніўні - кастрычніку».

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках