25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Жырыноўскага пікетуе беларускую амбасаду: «Лукашэнка, халява скончылася»

11

Актывісты Ліберальна-дэмакратычнай партыі праводзяць пікет ля амбасады Беларусі ў знак пратэсту супраць прыпынення транзіту расейскай нафты ў Латвію праз Беларусь.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, транзіт расейскіх нафтапрадуктаў у Латвію праз Беларусь быў прыпынены пасля таго, як 17 ліпеня беларускае МНС забараніла эксплуатацыю трубаправода, патлумачыўшы гэта нездавальняльным станам аб'екта, паведамляе РИА «Новости».

«У нас дзве прычыны: першая - падзеі вакол нафтаправода ў Беларусі, другая прычына - рэкамендацыі МЗС Беларусі сваім грамадзянам пры ўездзе ў Паўднёвую Асецію і Абхазію выконваць законы Грузіі», - сказалі арганізатары пікету ля амбасады Беларусі ў Маскве.

На іх думку, Лукашэнка праводзіць палітыку «выйгравання», калі бярэ вялікія крэдыты ў Расеі, і не выконвае абяцанне прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Актывісты ЛДПР называюць гэтыя факты «сумнымі».

Удзельнікі пікету трымаюць плакаты з лозунгамі: «Лукашэнка, суціш свае амбіцыі», «Лукашэнка, халява скончылася».

Як паведамлялася, 21 ліпеня МНС Беларусі прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю беларускага ўчастку нафтапрадуктаправода Унеча- Вентспілс з прычыны яго нездавальняльнага тэхнічнага стану.

22 ліпеня стала вядома, што сітуацыя з прыпыненнем працы нафтапрадуктаправода «Унеча- Вентспілс» была абмеркаваная ў сераду падчас тэлефоннай размовы віцэ- прэм'ераў РФ і Беларусі Ігара Сечына і Уладзіміра Сямашкі.

У апошні час спіс узаемных прэтэнзіяў улад Беларусі і Расеі няўхільна расце: уведзеная забарона на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ў РФ, практычна прыпыненыя пастаўкі беларускай сельгастэхнікі, забаронены ўвоз у Беларусь расейскага мяса, а ў Расею беларускіх медыкаментаў і г.д. У пачатку ліпеня кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што доўг Беларусі за газ складае 244 мільёны даляраў, і калі Менск не расплаціцца ў ліпені, дык «Газпрам» альбо звернецца ў суд, альбо скароціць аб'ём паставак.

21 ліпеня Рассельгаснагляд забараніў пастаўку беларускай мясной прадукцыі, вырабленай на двух прадпрыемствах – ААТ «Гомельскі мясакамбінат» і ААТ «Брэсцкі мясакамбінат». Ведамства спаслалася на наяўнасць у беларускім мясе шкодных рэчываў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках