23 лiстапада 2024, Субота, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не збіраюцца выконваць умовы Еўразвяза

14
Улады не збіраюцца выконваць умовы Еўразвяза

Кіраўнік МЗС заяўляе, што рэжым Лукашэнкі будзе праводзіць толькі тыя рэформы, якія «лічыць важнымі для сябе».

«Мы абавязкова будзем працаваць над пэўнымі пытаннямі, якія, як мы лічым, з'яўляюцца важнымі. Але тут я хацеў бы, каб мы мелі на ўвазе некаторыя моманты: па-першае, я не ведаю ніводную краіну, дзе няўрадавыя арганізацыі не хацелі б ад урада чагосьці большага, што ў роўнай ступені справядліва ў дачыненні і да Беларусі, і да Вялікабрытаніі, і да Бельгіі, і да ЗША, — заявіў міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў, адказваючы на пытанне інфармагенцтва «Agence Europe». — Другі момант, звярнеце ўвагу на тое, чаго чакае ЕЗ ад сваіх партнёраў. Як мы разумеем, гэта, перш за ўсё, стабільнасць і эканамічны дабрабыт — менавіта на гэтых крытэрах заснаваная ініцыятыва «Усходняе партнёрства».

«Але вельмі важна мець на ўвазе, што, кажучы пра паляпшэнне, мы разумеем не паляпшэнне пад націскам ці жорсткім наглядам ЕЗ, а рэформы унутры нашага грамадства, ад якіх будзе карысць для нас саміх», — заявіў Сяргей Мартынаў.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства сказаў: «Мы не хочам пісаць прыгожыя законы, ужываць гучныя фразы і проста пакідаць іх на паперы з прычыны іх несумяшчальнасці з рэальнасцю — што адбылося ў некаторых нашых суседзяў. Мы ўпэўненыя, што ўсяму павінен прыйсці свой час».

Нагадаем, што на гэтым тыдні ў Брусэлі прайшлі перамовы міністра замежных справаў Сяргея Мартынава з кіраўніцтвам Еўразвяза. У прыватнасці, кіраўнік беларускага МЗС сустрэўся з міністрам замежных справаў Швецыі, якая старшынюе ў ЕЗ, Карлам Більтам, вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўерам Саланам і еўракамісарам па пытаннях палітыкі добрасуседства і пашырэння Бенітай Ферэра-Вальднер.

«Патэнцыял адносінаў паміж Беларуссю і Еўразвязам будзе цалкам раскрыты, калі ў краіне будуць зробленыя неабходныя пераканаўчыя і незваротныя рэформы, і мы ўбачым вялікі прагрэс ужо ў лістападзе», — заявіла еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер 28 ліпеня ў Брусэлі пасля заканчэння сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава з «тройкай» ЕЗ.

Еўракамісар зазначыла, што ў сваіх адносінах ЕЗ і Беларусь «падышлі да скрыжавання і ў агульных інтэрасах надаць ім новы імпульс». Паводле яе словаў, у верасні Еўразвяз на розных узроўнях пачне вывучаць прагрэс Менска па дэмакратызацыі пяці ключавых галінаў, пытанне пра візавыя санкцыі будзе разгледжанае кіраўнікамі МЗС краінаў ЕЗ у лістападзе.

Еўразвяз «гатовы падтрымаць Беларусь, калі яна прадэманструе сур'ёзны рух у бок дэмакратыі і асноўных правоў і свабодаў», адзначыла камісар ЕЗ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках