18 жнiўня 2024, Нядзеля, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Аўтуховіча пакідаюць паміраць у турме

16
Палітвязня Аўтуховіча пакідаюць паміраць у турме

Следства па справе прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі ў чарговы раз падоўжанае. На які тэрмін — пакуль невядома.

Аб гэтым БелаПАН паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка. Тэрмін следства ў адносінах затрыманых прадпрымальнікаў мінуў 3 ліпеня. «Калі іх не выпусцілі, значыць, следства працягнулі. Мне невядома, на які тэрмін: па законе адвакатаў аб гэтым не апавяшчаюць», — сказаў Сапелка.

Адвакат таксама паведаміў, што стан здароўя ягонага падабароннага — «дрэнны». Тым не менш, Аўтуховіч працягвае галадоўку.

Актывісты прадпрымальніцкага руху Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. Усе трое зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 Менска. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня стала вядома, што Аўтуховіч прызнаны падазраваным у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкулу 295 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконныя дзеянні са зброяй і боепрыпасамі).

З 16 красавіка Аўтуховіч праводзіць галадоўку, патрабуючы ў найкароткія тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным па дадзенай крымінальнай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе. За гэты час затрыманы страціў 30 кг вагі.

Беларускія праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Прадстаўнікі рамадзянскай супольнасці неаднаразова выступалі ў абарону затрыманых прадпрымальнікаў, патрабуючы ад улад іх вызвалення і аб'ектыўнага расследавання справы. Так, у канцы чэрвеня Рада беларускай інтэлігенцыі выступіла з патрабаваннем неадкладна вызваліць Аўтуховіча, «які знаходзіцца на мяжы жыцця і смерці».

«Мы патрабуем неадкладна вызваліць Мікалая Аўтуховіча і распачаць усё, каб выратаваць яго. Калі гэта не будзе зроблена, то адказнасць за жыццё Мікалая Аўтуховіча будзе ўскладзеная на сумленне кіраўніцтва нашай дзяржавы», — падкрэсліваецца ў заяве.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках