24 снежня 2024, aўторак, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя разагнала летні лагер «Правага альянсу»

4

Лагер арганізацыі «Правы альянс» быў арганізаваны недалёка ад пасёлка Бобр Крупскага раёна.

У мінулую нядзелю на месца летняга лагера «Правага альянсу» прыйшлі людзі ў цывільным і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Спачатку яны перапісалі прозвішчы прысутных, а потым загадалі сыйсці з лагера пад пагрозай затрыманняў. Каля 20 удзельнікаў летняга лагера былі вымушаныя раз'ехацца.

Па сцвярджэнні арганізатараў, мэтай летняга лагера быў не толькі адпачынак, але і лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі.

Па інфармацыі БелаПАН, «Правы альянс» быў створаны пасля расколу ў 2000 годзе незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды. У 2004 годзе арганізацыя беспаспяхова спрабавала зарэгістравацца ў Міністэрстве юстыцыі як грамадскае аб'яднанне.

У чэрвені 2009 года з'явілася інфармацыя, што Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Менска зарэгістравала «Правы альянс» як некамерцыйную інфармацыйна-кансалтынгавую ўстанову. Па словах кіраўніка арганізацыі Юрыя Карэтнікaва, такая форма рэгістрацыі была абраная таму, што Міністэрства юстыцыі «вельмі неахвотна» рэгіструе грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках