24 снежня 2024, aўторак, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «Нават шэраговыя міліцыянты ведаюць, што Мікалай Аўтуховіч – палітвязень»

2

Затрыманыя ўчора падчас акцыі салідарнасці актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з'явіліся сёння па позве ў РУУС Савецкага раёна Менска.

Апазіцыянераў прымусілі падпісаць дакумент, у якім вядзецца, што яны апавешчаныя аб «недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

«Дадзены дакумент не мае ніякай юрыдычнай сілы. У ім цытаваўся Закон аб масавых мерапрыемствах, а ў канцы была прыпіска, што кожны з нас гэта прачытаў і ведае, што яго чакае пакаранне ў выпадку ўдзелу ў акцыях. Міліцыянты нам растлумачылі, чаму нас выклікалі ў аддзяленне па позве. Сталася так, што ўчора кіраўніцтва РУУС адпачывала, таму супрацоўнікі міліцыі не маглі прыняць рашэнне, што з намі рабіць.

Дарэчы, учора, калі міліцыянты бралі з нас тлумачэнні, чаму мы правялі акцыю салідарнасці, яны самі, без падказкі, пісалі, што мы «трымалі ў руках партрэт палітвязня Мікалая Аўтуховіча». Так што нават шэраговыя міліцыянты ведаюць, што Мікалай Аўтуховіч вязень сумлення.

Хачу яшчэ раз адзначыць, што акцыі ў падтрымку палітвязняў будуць працягвацца, пакуль яны не выйдуць на волю», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

Нагадаем, што ўчора актывісты «Еўрапейскай Беларусі» выйшлі да ўніверсама «Рыга» з расцяжкай «Свабоду палітвязням!».

Маладыя апазіцыянеры трымалі таксама партрэты палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі. Праз 20 хвілін пасля пачатку акцыі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі арыштаваныя супрацоўнікамі міліцыі. Яўгена Афнагеля, Паліну Кур’яновіч, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Алега Ладуцьку, Паліну Дзьякову і Ўладзіміра Кумца даставілі ў Савецкае РУУС Менска.

У аддзяленні міліцыі актывістаў пратрымалі 3,5 гадзіны. З затрыманых былі ўзятыя тлумачэнні і ўручаныя позвы з'явіцца ў панядзелак, у 15.30 у РУУС Савецкага раёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках