20 траўня 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангелу Меркель папрасілі адрэагаваць на заяву Лукашэнкі аб выкрадзеных апазіцыянерах

13

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся да ўладаў Германіі з просьбай дапамагчы ў расследаванні знікненняў у Беларусі лідэраў апазіцыі.

Анатоль Лябедзька просіць улады ФРГ падаць інфармацыю па наступных пытаннях:

«1. Ці вядома праваахоўным органам Германіі, што меркаваныя забойцы Ганчара і Захаранкі знаходзяцца на тэрыторыі ФРГ?

2. Ці звярталіся беларускія ўлады да ўладаў ФРГ з просьбай выдаць кагосьці як магчымых удзельнікаў або арганізатараў забойстваў і Юрыя Захаранкі, што знаходзяцца ў цяперашні час у Германіі?»

Дадзены зварот звязаны з інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі, якое апублікавала расейская газета «Завтра». У ім беларускі кіраўнік крануў тэмы выкрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў.

У прыватнасці Лукашэнка заявіў: «Кажуць, маўляў, у Беларусі не хапае дэмакратыі, Лукашэнка - дыктатар, у Беларусі бясследна знікаюць людзі. Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта дагэтуль. На самой справе, у двух выпадках - гэта забойства на камерцыйнай глебе. След забойцаў нядаўна выяўлены ў Германіі».

Зварот быў перададзены ў ведамства канцлера ФРГ Ангелы Меркель.

«Нядаўна Лукашэнка назваў ганьбай той факт, што да цяперашняга часу не знойдзеныя тыя, хто ажыццявіў тэракт улетку мінулага года ў сталіцы, -- кажа Анатоль Лябедзька. -- Той факт, што да цяперашняга часу не знойдзеныя арганізатары і выканаўцы выкраданняў і забойстваў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і былога віцэ-прэм'ера ўрада Віктара Ганчара – гэта не проста ганьба, а сапраўднае ганебнішча ўсёй праваахоўнай сістэмы.

Заявы, якія зрабіў Лукашэнка ў інтэрв'ю газеце «Завтра», не адрозніваюцца ні карэктнасцю, ні праўдзівасцю. І мы паспрабуем гэта давесці».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках