23 лiстапада 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зноў падаражэла таксі

33

У службах таксі кажуць, што былі вымушаныя падняць кошты, каб не працаваць у страту.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у службах таксі «135», «184», «181», са ўчорашняга дня адзін кіламетр будзе каштаваць 1 300 рублёў замест ранейшых 1 200. Мінімальная плата за праезд у гэтых службах зараз складае 7 900 рублёў.

У службах таксі «152», «158», «107» кошты засталіся на ранейшым узроўні: у сярэднім 1 200 рублёў за кіламетр і мінімальны кошт паездкі – 6 900.

Падаражэнне самі таксісты тлумачаць тым, што ва ўмовах эканамічнага крызісу іхнімі паслугамі сталі карыстацца значна менш менчукоў. Адносна нізкі кошт не дазваляе кіроўцам зарабляць за дзень нават неабходны мінімум. З-за ўведзенага раней указу, у адпаведнасці з якім так званыя жоўтыя нумары не выдаваліся на легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы ва ўзросце звыш 10 год, шматлікія таксісты прыватных фірмаў працуюць на досыць дарагіх машынах, якія патрабуюць адпаведнага сервіснага абслугоўвання.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках