23 снежня 2024, панядзелак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі становіцца больш жорсткай цэнзура кніг і фільмаў

45
У Беларусі становіцца больш жорсткай цэнзура кніг і фільмаў

У краіне ствараецца савет па маральнасці, які будзе ацэньваць «маральнае аблічча» беларускага кніжнага і кінарынка.

Па словах сакратара афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгія Марчука, нічога агульнага з савецкай цэнзурай арганізацыя нібыта не мае. Ён адзначыў, што ў поле зроку савета патрапяць кнігі і фільмы, «што выклікаюць палярныя меркаванні».

Савет па маральнасці ствараецца як грамадская арганізацыя і сабрала разам пісьменнікаў, мастакоў, працаўнікоў культуры, спецыялістаў міністэрства культуры, мінадукацыі і міністэрства інфармацыі, адзначыў прадстаўнік СПБ.

Практычную дзейнасць спецыялісты яшчэ не пачалі, але, як прыклад твораў, якія стануць аб'ектамі іх увагі, Георгій Марчук назваў кнігу расейскага пісьменніка Ўладзіміра Сарокіна «Блакітнае сала» і камедыю Маруса Вайсберга, «Гітлер капут!», якая прайшла нядаўна ў беларускіх кінатэатрах.

«Мы ні ў якім разе не параўноўваем сваю дзейнасць з цэнзурай, паколькі ў большасці выпадкаў будзем аналізаваць твора мастацтва, якія ўжо выйшлі ў свет і што з'явіліся на рынку. Мы будзем адсочваць усе культурныя навінкі, назіраць за рэакцыяй людзей на так званыя спрэчныя творы, што выклікаюць палярныя меркаванні, а потым знаёміць міністэрствы і ведамствы з вынікамі нашых даследаванняў», - цытуе сакратара Саюза пісьменнікаў «Народная газета».

Мэтай арганізацыі Георгій Марчук назваў «захаванне высокіх маральных ідэалаў, якія ёсць у грамадстве». Па ягоных словах, адзнака савета будзе падавацца зацікаўленым ведамствам у выглядзе рэкамендацыі звярнуць увагу «на асаблівую крайнасць таго ці іншага твора».

Варта нагадаць, што ў Беларусі падчас кіравання Аляксандра Лукашэнкі цэнзуруецца практычна кожнае друкаванае слова. У краіне няма незалежных тэлеканалаў, таму фільмы, якія разыходзяцца з меркаваннем уладаў, не транслююцца. Тое ж датычыцца кніжнай прадукцыі. Прыкметай знішчэння свабоды слова ў краіне стала не толькі закрыццё амаль усіх недзяржаўных газет. Кнігі незалежных аўтараў не друкуюцца ў дзяржаўных выдавецтвах. Забарона кранула нават народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, які крытыкаваў палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках