23 снежня 2024, панядзелак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запатрабаваў пакараць праваабаронцу 2 гадамі турмы

6

Рашэнне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка суд павінен вынесці 9 ліпеня.

Падчас паседжання ў Віцебскім абласным судзе 8 ліпеня пракурор Сяргей Селіханаў папрасіў пакараць праваабаронцу двума гадамі калоніі агульнага рэжыму, а таксама канфіскаваць у Леаніда Свеціка ўсю аргтэхніку.

Актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Ян Таўпыга і Ян Дзяржаўцаў, якія ў справе «лістоў ад РНА» фігуруюць як пацярпелыя, заявілі падчас судовых спрэчак, што не вераць у віну Леаніда Свеціка. Па іх меркаванні, праваабаронцу, які разам з імі патрабаваў знайсці тых, хто на працягу 2006-2007 гадоў рассылаў ім і іншым вядомым у горадзе людзям лісты з пагрозамі, свядома вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай варожасці, каб дыскрэдытаваць увесь праваабарончы рух. Абодва апазіцыянера запатрабавалі, каб суддзя Галіна Урбановіч апраўдала Леаніда Свеціка. Яны перадалі ў суд адпаведную заяву, падпісаную віцебскімі грамадскімі актывістамі, якія лічаць крымінальную справу намерана сфабрыкаванай у КДБ, а працэс над Свецікам - палітычным.

Адвакат Леаніда Свеціка, Павел Сапелка, назваў справу супраць свайго падабароннага «страшнай правакацыяй». У сваім выступе ён адзначыў парушэнні, якія дапушчаліся падчас папярэдняга следства і судовага працэсу. Ён таксама прапанаваў, каб суддзя Галіна Урбановіч апраўдала праваабаронцу на той падставе, што ягоная віна судом не даказаная.

Нагадаем, што ў 2006-2007 гадах Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру.

Крымінальная справа па фактах пагроз з боку РНА была ўзбуджаная УКДБ па Віцебскай вобласці па арт. 130.1 КК толькі 20 мая 2008 года. Леанід Свецік быў згаданы спачатку ў якасці сведкі па справе, аднак пазней яму паведамілі, што ён з'яўляецца ўжо падазраваным. У верасні 2008 года крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка была прыпыненая, а 31 сакавіка 2009 года праваабаронцу было прад'яўленае абвінавачванне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэкса) і паклёп у адносінах прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб невыяздзе. Сваёй віны Леанід Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць.

У пачатку красавіка міжнародны фонд па абароне праваабаронцаў «Front Line» накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Свеціка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках