23 снежня 2024, панядзелак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягваюцца затрыманні за распаўсюджванне незалежнай прэсы

9 ліпеня ў 7 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка гомельскай арганізацыі ПКБ Уладзіміра Сякерку і ягонага аднапартыйца Мікалая Засускага.

На прахадной завода «Электраапаратура» яны раздавалі працоўным газету «Таварыш», дзе размешчаныя матэрыялы аб стане беларускай эканомікі, паведамляе сайт spring96.org.

Спачатку да актывістаў апазіцыі падыйшоў маёр міліцыі Вярбіцкі. Убачыўшы, што апазіцыянеры раздаюць газету, ён выклікаў з Чыгуначнага райаддзела міліцыі групу захопу.

Праз 15 хвілін прыехалі чатыры супрацоўніка міліцыі разам з супрацоўнікам крымінальнага вышуку. Апошні растлумачыў распаўсюджвальнікам «Таварыша», што затрымоўвае іх на тры гадзіны для «высвятленні асобы». Пашпартоў яму было недастаткова. «А можа вы ў вышуку?» – заявіў супрацоўнік міліцыі.

Уладзіміра Сякерку і Мікалая Засускага павезлі ў Чыгуначны РУУС Гомеля.

8 ліпеня супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры актывіста ПКБ Святланы Міхальчанка са Светлагорска - шукалі газету «Таварыш».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках