24 снежня 2024, aўторак, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным прыярытэтам Еўрапарламента можа стаць развіццё дэмакратыі ў Беларусі

2

Прыхільнік еўрапейскай будучыні Беларусі, польскі палітык Ежы Бузек мае самыя высокія шанцы стаць новым прэзідэнтам Еўрапарламента.

Выбары прэзідэнта Еўрапарламента адбудуцца 14-16 студзеня, паведамляе «Радыё Свабода». Аднак ужо зараз былы прэзідэнт Еўрапарламента Ганс-Герт Петтэрынг павіншаваў Ежы Бузека з некаторым апярэджаннем, даўшы зразумець, што пытанне аб пераемніку практычна вырашанае.

Сябрам Еўрапарламента былы польскі прэм'ер і актывіст «Салідарнасці» стаў у 2004 годзе. Ён уваходзіў у склад парламенцкай дэлегацыі ва Ўкраіне, а таксама працаваў у Камітэце па пытаннях прамысловасці, даследаванняў і энергетыкі.

Як піша са спасылкай на аднаго нямецкага палітыка Koelnische Rundschau, сярод галоўных прыярытэтаў Ежы Бузека – перш за ўсё еўрапейская будучыня Ўкраіны і Беларусі і, вядома, энергетычная палітыка.

Такога жа меркавання прытрымліваюцца і назіральнікі з іншых краін.

Як лічыць польскі палітык Яцэк Пратасевіч, калі Бузека абяруць на пасаду спікера, то на працягу двух бліжэйшых год Польшча будзе мець істотны ўплыў на палітыку Еўразвяза ў адносінах Беларусі.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае:

«Пасля нядаўніх выбараў еўрадэпутатаў ад Польшчы сярод іх, нажаль, не сталася палітыкаў, якія раней актыўна адстойвалі інтэрасы дэмакратычнай Беларусі. Асабліва сумная адсутнасць Януша Анышкевіча. Хачу нагадаць, што менавіта з ініцыятывы польскай дэлегацыі ў мінулай кадэнцыі Беларусь (Беларуская асацыяцыя журналістаў і Аляксандр Мілінкевіч) двойчы атрымала прэмію імя Андрэя Сахарава.

Але, калі Бузек узначаліць Еўрапарламент, гэта пойдзе на карысць развіцця дэмакратыі ў Беларусі. Ён цалкам у беларускай тэме і добра ведае, што адбываецца ў краіне».

У склад Еўрапарламента ўваходзяць 736 дэпутатаў ад краін, якія з'яўляюцца ўдзельніцамі Еўразвяза.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках