29 снежня 2024, Нядзеля, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эканамічны цуд» набліжаецца да калапсу

10

Інтэграцыя ў прамысловасці апынулася не толькі неэфектыўнай, але і паставіла на мяжу закрыцця шмат якія прадпрыемствы.

Мінсельгаспрад у вырашэнні праблемы стратных сельгаспрадпрыемстваў шляхам іх далучэння да эфектыўных гаспадарак, продажу ці бязвыплатнай перадачы на баланс прамысловых дзяржаўных ці прытаных кампаніяў, ідзе ўсё далей. Паводле інфармацыі «Заўтра тваёй краіны», да канца года павінен быць запушчаны ў ход план па кардынальным рэфармаванні двух важных падгалінаў АПК – вытворчасці хлебапрадуктаў і птушкагадоўлі.

У адпаведнасці з планамі Мінсельгаспрада, на базе прадпрыемстваў Дэпартамента па хлебапрадуктах і РА «Белптушкапрам», якія падпарадкоўваюцца Мінсельгаспраду, будуць створаныя некалькі дзясяткаў так званых кааператыўна-інтэграцыйных структураў. У межах гэтай маштабнай інтэграцыі плануецца стварыць 41 кааператыўна-інтэграцыйную кампанію. Яны аб'яднаюць больш за 90 хлебакамбінатаў і птушкафабарыкаў.

Экспертам цяжка ацаніць эфектыўнасць гэтай ідэі для вытворчасці хлебапрадуктаў і птушкагадоўлі. Такім жа чынам з-за велізарных дзяржаўных датацыяў складана меркаваць пра тое, наколькі эфектыўнае далучэнне стратных прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу да прыбытковых.

А вось інтэграцыя ў прамысловасці, якая адбылася, ў сённяшняй крызіснай сітуацыі не толькі апынулася неэфектыўнай, але і паставіла на мяжу закрыцця шмат якія прадпрыемствы краіны.

Гэтую праблему ўжо ўзнімаюць на абласным узроўні, адкуль ва ўрад плынню ідуць трывожныя лісты аб пагрозе спынення ці закрыцця прадпрыемстваў, далучаных да флагманаў. Крызіс, які ў першую чаргу ўдарыў менавіта па вядучых беларускіх вытворчасцях, прывёў да скарачэння выпуску як канчатковай прадукцыі (аўтамабіляў, трактароў, матораў), так і асобных вузлоў і кампанентаў, якія вырабляліся ў перыферыйных падраздзяленнях беларускіх холдынгаў. Пры гэтым ён прымусіў галаўныя прадпрыемствы аптымізаваць выдаткі – і ў першую чаргу, гэта робіцца за кошт другасных вытворчасцяў, якія ўваходзяць у склад аб'яднанняў. Стоенае беспрацоўе, якая выяўляецца ў сыходзе ў вымушаныя адпачынкі і няпоўным працоўным дні, найбольш высокае менавіта на гэтых прадпрыемствах.

Не меньшыя праблемы церпяць невялікія прадпрыемствы, якія працуюць з гігантамі па вытворчай кааперацыі.

Так, у Віцебскай вобласці пастаўкі ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» на Менскі трактарны завод у першым паўгоддзі скараціліся ў два разы, на Менскі аўтамабільны завод – амаль у пяць разоў. РУП «Аршанскі інструментальны завод» паставіў сваёй прадукцыі МАЗу ў два разы менш, чым у 2008 годзе, а на Менскі маторны завод – на 18% менш. Адгрузка РУП «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў» для таго ж МТЗ скарацілася ў шэсць разоў!

З прадпрыемстваў Гарадзенскай вобласці пастаўкі ААТ «Белкард» у межах міністэрскай кааперацыі скараціліся на 37,9% (9,5 млрд рублёў), шчучынскага заводу «Аўтапровад» -- на 40% (4,5 млрд рублёў), «Радыёхвалі» -- на 26% (4,4 млрд рублёў).

Пры гэтым набірае ход тэндэнцыя, калі буйныя прадпрыемствы проста не плацяць сваім невялікім пастаўшчыкам. Нясвоечасовыя разлікі – гэта ўжо вельмі сур'ёзная праблема, якая можа прывесці да калапсу эканомікі краіны, адзначаюць эксперты.

Напрыклад, пратэрмінаваная запазычанасць МТЗ перад віцебскім заводам «Эвістар» складала па выніках першага паўгоддзя 121 млн рублёў. Яшчэ 392 млн рублёў завінаваціўся віцяблянам «Гомсельмаш». МТЗ больш за паўгады не праводзіць аплаты станкоў, якія яму паставіў аршанскі «Чырвоны барацьбіт» і не дае дазволу на адгрузку яшчэ 5 станкоў, раней вырабленых па замове трактаразаводцаў. З-за гэтага ў «Чырвонага барацьбіта» з абарачэння выключана каля 2,2 млрд рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках